У Беларусі амаль цалкам выканалі планавыя наборы ў ВНУ
Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Пішчоў расказаў БелТА, што ў гэтым годзе ўніверсітэты амаль цалкам набралі як бюджэтных, так і платных студэнтаў. На бюджэтныя месцы залічылі каля 30,5 тысяч чалавек (99,5 % плана), а на платныя — каля 15 тысяч (99 %).
Фота ілюстрацыйнае
Прыём у аграрныя ВНУ на завочную форму навучання працягнецца ў лістападзе—снежні, дзе яшчэ застаецца крыху больш за 1 тысячу бюджэтных і каля 1,3 тысячы платных месцаў. Гэта зроблена з улікам таго, што туды часта паступаюць выпускнікі каледжаў і маладыя спецыялісты, якія цяпер занятыя працай.
Акрамя таго, каледжы Беларусі ў гэтым годзе прынялі больш за 30 тысяч навучэнцаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Пішчоў адзначыў, што паспяховыя вынікі кампаніі сталі магчымымі дзякуючы зладжанай працы школ, каледжаў, ВНУ і прадпрыемстваў, а прафарыентацыйная дзейнасць дала прыкметны эфект.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам стварылі міліцэйскі каледж
На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ