Вэнс заявіў пра гатоўнасць Пуціна да «вялікіх кампрамісаў» па Украіне
Значныя кампрамісы з боку Расіі на шляху да міру з Украінай ужо зробленыя, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у інтэрв’ю тэлеканалу NBC. Ён адзначыў, што хоць відавочных прыкмет хуткага завяршэння канфлікту пакуль няма, прагрэс у перамовах усё ж бачны.
Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images
Джэй Дзі Вэнс сказаў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пайшоў на шэраг саступак, у тым ліку пагадзіўся на наданне Кіеву гарантый бяспекі. Па яго словах, гэта першы раз за тры з паловай гады канфлікту, калі Расія прапанавала значныя кампрамісы.
Раней міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адзначаў, што гарантамі бяспекі Украіны павінна стаць група краін, уключаючы членаў Рады Бяспекі ААН. Украіна пры гэтым павінна заставацца бяз'ядзернай, нейтральнай і не ўваходзіць у вайсковыя блокі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней адзначаў магчымасць увядзення новых санкцый супраць Расіі, калі за два тыдні не будзе дасягнуты прагрэc у міратворчым урэгуляванні. Вэнс удакладніў, што санкцыі будуць разглядацца індывідуальна, бо яны не абавязкова прымусяць Расею да спынення агню. У якасці прыкладу ціску для дасягнення міру ён прывёў 25%-я дадатковыя пошліны на тавары з Індыі, абвешчаныя Трампам у пачатку жніўня.
Чытайце таксама:
Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?
Пасля канфлікту з Зяленскім Вэнс званіў Залужнаму. Той не ўзяў трубку