У Нігерыі раскрылі махлярскую схему з атрыманнем беларускіх віз
Нігерыйцаў прымушалі плаціць за працоўныя візы ў Беларусь, але пасля прыезду яны заставаліся без працы і грошай. Пра схему папярэджвае нігерыйскае турагенцтва Penzazo Travels, якое працуе і па беларускім напрамку, піша Reform.news.
Скрыншот з відэа
Прадстаўнік агенцтва адзначае, што некаторыя турагенты проста вымагаюць грошы, а людзей у Беларусі пакідаюць шукаць працу самастойна. Таму ім рэкамендуецца перад паездкай правяраць інфармацыю пра працадаўцу і па магчымасці арганізоўваць відэазванкі.
Раней Аляксандр Лукашэнка казаў, што чакае ў Беларусі працоўных мігрантаў у тым ліку з афрыканскіх краін і заклікаў забяспечваць ім працу і сацыяльную падтрымку. У маі нігерыйскае турагенцтва прапаноўвала працу ў Беларусі з заробкам ад 600 да 1200 долараў і абяцала афармленне візы за тры дні.
Чытайце таксама:
У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю
На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі
На дзяржаўным ТБ даводзяць, што мігранты ў Беларусі дысцыплінаваныя, а таксістаў-замежнікаў няшмат
Футбольныя легіянеры з Афрыкі расказалі, як ім заходзяць стравы беларускай кухні