БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні

24.08.2025 / 16:17

Nashaniva.com

Беларусь і Пакістан рыхтуюцца падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы працы і працаўладкавання. Праект дакумента зацверджаны ўказам Лукашэнкі №314 ад 22 жніўня.

Архіўнае фота: мігранты ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, 2021 год. AP Photo/Hussein Ibrahim

«Ухваліць праект Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан па супрацоўніцтве ў сферы працы і працаўладкавання ў якасці асновы для правядзення перамоў», — гаворыцца ва ўказе.

Паводле ўказа, Міністэрства ўнутраных спраў атрымала паўнамоцтвы весці перамовы і падпісаць пагадненне.

Яшчэ ў красавіку, падчас візіту ў Мінск прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа, Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што Беларусь гатовая прыняць да 150 тысяч пакістанскіх працоўных мігрантаў. Тады ж бакі дамовіліся выпрацаваць канкрэтны механізм для іх прыезду і працы ў краіне. Гэтыя намеры выклікалі ў беларускім грамадстве занепакоенасць і бурныя абмеркаванні на розных платформах.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Ляхавічаў аб працоўных мігрантах у раёне: Пакістанцаў пакуль не разглядаем, хаця прапановы ўжо закідвалі

У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

«Чым пакістанцы ў Беларусі адрозніваюцца ад беларусаў у Польшчы?»

У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна?

Каментары да артыкула