БЕЛ Ł РУС

«Яблычкі па 11 рублёў». Цэны ў краме шакавалі жыхарку Жодзіна

21.08.2025 / 21:27

Nashaniva.com

Да свята Яблычнага Спаса жыхарка Жодзіна вырашыла праверыць, колькі каштуюць яблыкі ў жніўні, і зняла відэа для тыктока. Цэны яе шакавалі, піша Ex-press.live.

Фота ілюстрацыйнае

«Яблычны Cпас. Зараз зайду, хачу ў краме паглядзець, ці ёсць усё ж такі яблыкі. Прыйшла ў краму «Грын» і ачмурэла ад цэн. 8 рублёў, 7.99, 8.59, 10.68, 10.88. Ну і ну. 11.49! Яблыкі зялёныя. Ну, гэта ж стары ўраджай. 8.79 — сацыяльна значны тавар. Нічога сабе. Пры гэтым вось бананы, якія за акіян прыехалі, каштуюць 4.69», — расказвае жанчына.

@olgazhodino5 Золотые яблоки. Цены в Грине. #жодино #беларусь #спас ♬ оригинальный звук - Ольга Жодино

Атрымліваецца, што ў Жодзіне кілаграм яблыкаў каштуе 8-11 рублёў, тады як бананы амаль удвая таннейшыя.

Прынцыповай змены сітуацыі чакаць наўрад ці варта. Сёлета ўраджай яблыкаў у Беларусі скараціўся амаль утрая. Так, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык паведаміў, што сёлета чакаецца толькі 37—40 тысяч тон замест каля 120 тысяч тон у мінулым годзе. Такога аб’ёму хопіць для ўнутранага рынку, але экспарт амаль спыніцца.

У той жа час у Польшчы сітуацыя супрацьлеглая: ураджай у 2025 годзе павялічыцца прыкладна на 6%. Сады ацэньваюцца як добрыя, асноўныя сарты захавалі стабільную прадуктыўнасць. Польскія фермеры ўжо рыхтуюцца да экспарту і ўмацоўваюць свае пазіцыі на еўрапейскім рынку.

Чытайце таксама:

Пархомчык ацаніў страты яблык пры вясенніх замаразках

Адным перад суседзямі сорамна, другія радуюцца кавунам памерам з персік. Беларусы паказваюць ураджай

У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?

МАРГ знайшло шмат непарадку ў магілёўскіх сеткавых крамах

Каментары да артыкула