Пасля канцэрта Макса Коржа ў Варшаве затрымалі 13 беларусаў, семярых — па крымінальных справах
Пасля канцэрта Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве былі затрыманыя 13 грамадзянаў Беларусі. Сямёра з іх былі арыштаваныя за крымінальныя злачынствы, яшчэ шасцёра — за дробныя парушэнні. Такі адказ «Еўрарадыё» атрымала з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Усяго ў сувязі з канцэртам было затрымана 109 чалавек.
Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што шасцёра грамадзян Беларусі, затрыманыя на канцэрце Каржа, мусяць пакінуць тэрыторыю краіны. Таксама дэпартаваны былі 57 грамадзян Украіны.
Канцэрт беларуса Макса Каржа ў Варшаве 9 жніўня, які сабраў больш за 60 тысяч гледачоў, стаў самым скандальнай масавай імпрэзай у Польшчы апошніх гадоў.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Наўроцкі заклікаў Сейм забараніць «бандэраўскую» сімволіку ў Польшчы
Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа