БЕЛ Ł РУС

Пастара з Хойніцкага раёна асудзілі па «справе Гаюна»

20.08.2025 / 21:17

Nashaniva.com

У Гомелі 20 жніўня абвясцілі прысуд Алегу Лойку — пастару царквы хрысціян веры евангельскай з вёскі Небытаў Хойніцкага раёна, кіраўніку місіі «Вяртанне», якая займаецца рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю. Пра гэта даведалася «Хрысціянская візія».

Алег Лойка

Суддзя Сяргей Салоўскі прызначыў Алегу Лойку тры з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пастара абвінавацілі па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») — нібыта за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнні расійскай вайсковай тэхнікі маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн».

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Сам Алег Лойка сваёй віны не прызнае і кажа, што яго сумленне перад Богам застаецца чыстым.

Святара затрымалі 22 красавіка 2025 года, з таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА-3 у Гомелі.

Чытайце таксама:

Па «справе Гаюна» арыштавалі ўжо як мінімум 40 чалавек

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»

Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку

Каментары да артыкула