У Слуцку хлопчык неспадзявана выцягнуў з канавы вялікага карпа. Гэту радасць трэба бачыць ВІДЭА
У Слуцку дзеці лавілі рыбу звычайнымі вудамі ў невялікай канаве. На буйны ўлоў ніхто не спадзяваўся, думалі, што ў такім вадаёме нічога вялікага і не водзіцца. Аж раптам у аднаго хлопчыка клюнула, і аказалася, што здабыча вельмі салідная.
Скрыншот з відэа
На відэа, знятае рэдактарам мясцовага сайта, які выпадкова апынуўся побач, знятыя непадробныя эмоцыі дзятвы, якія ўражаныя памерам карпа, якога ўдалося выцягнуць з вады.
Сам шчаслівы рыбалоў доўга не можа наважыцца, што з такім неспадзяваным уловам рабіць, але ўрэшце прымае максімальна гуманнае рашэнне — адпусціць рыбіну назад у ваду. Ягонае рашэнне сустракае агульнае ўхваленне.
«Ты маладзец, у цябе крутая здабыча. Гэта ўсе пабачаць», — запэўнівае велікадушнага хлопчыка журналіст.
І сапраўды, за пяць дзён гэты ролік на старонцы гарадскога сайта ў інстаграме сабраў ужо амаль 3 мільёны праглядаў і каля 100 тысяч лайкаў.
Чытайце таксама:
Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай
Беларус злавіў на Прыпяці вялізнага сома, каб зрабіць фота і адпусціць
Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм