БЕЛ Ł РУС

Трамп назваў крытыкаў дурнямі і пахваліў сябе за дзейнасць у «бардаку Расія/Украіна»

18.08.2025 / 18:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што ён, у адрозненне ад сваіх крытыкаў, паспяхова спраўляецца з ваеннымі канфліктамі па ўсім свеце, у тым ліку з «катастрофай» ва Украіне, а рэкамендацыі апанентаў лічыць бескарыснымі.

Дональд Трамп з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы 15 жніўня 2025 года на Алясцы. Фота: Contributor/Getty Images

«Я залагодзіў шэсць войнаў за шэсць месяцаў, адна з якіх магла прывесці да ядзернай катастрофы, і пры гэтым мне даводзіцца чытаць і слухаць Wall Street Journal і многіх іншых, хто сапраўды не мае паняцця, расказваючы мне пра ўсё, што я раблю не так у бардаку Расія/Украіна», — напісаў Трамп, зноў нагадаўшы, што вайна ва Украіне, маўляў, з'яўляецца канфліктам «соннага Джо Байдэна».

Прэзідэнт ЗША таксама падкрэсліў, што «дакладна ведае, што робіць» і не мае патрэбы ў парадах тых, хто «гадамі працаваў над усімі гэтымі канфліктамі і так і не змог нічога зрабіць» для іх вырашэння.

«Гэта «дурныя» людзі, без здаровага сэнсу […], і яны толькі ўскладняюць выпраўленне цяперашняй катастрофы з Расіяй і Украінай», — заявіў Трамп.

Ён паабяцаў давесці да канца справу ўрэгулявання ва Украіне насуперак сваім «легкадумным і зайздросным крытыкам».

У іншым сваім пасце ён заявіў:

«Я абсалютна перакананы, што, калі Расія падыме рукі і скажа: «Мы здаемся, мы саступаем, мы капітулюем, мы аддамо Украіне і вялікім Злучаным Штатам Амерыкі, самай шанаванай, паважанай і магутнай з усіх краін, якія калі-небудзь існавалі, Маскву і Санкт-Пецярбург і ўсё, што іх атачае за тысячу міль», то фэйкавыя навінавыя СМІ і іх партнёры-дэмакраты сказалі б, што гэта быў кепскі і зневажальны дзень для Дональда Трампа, адзін з найгоршых дзён у гісторыі нашай краіны».

Чытайце таксама:

У Вашынгтоне Зяленскі сустрэўся са спецпрадстаўніком Трампа па Украіне

Джэй Дзі Вэнс зноў будзе прысутнічаць пры размове Трампа з Зяленскім. Ці надзене Зяленскі гальштук?

Трамп ледзь не сарваў перамовы на Алясцы праз нязгоду з Пуціным па Данбасе

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс

Каментары да артыкула