БЕЛ Ł РУС

Увесь наступны тыдзень будзе прахалодным і вільготным

16.08.2025 / 21:32

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ заявіў, што перыяд цёплых і сонечных дзён завяршыўся. З 18 па 24 жніўня ў Беларусі чакаецца пераважна прахалоднае і вільготнае надвор’е, характэрнае для канца лета.

Над краінай будуць трымацца атмасферныя франты, прыносячы аблокі, дажджы, туманы і тэмпературу на 2—3 градусы ніжэйшую за кліматычную норму. Найбольш шанцаў на цяплейшае надвор’е будзе на паўднёвым захадзе Беларусі. Пахаладанне ж пачнецца ўжо ў нядзелю, 17 жніўня.

У пачатку тыдня дажджы і навальніцы прынясуць вільготныя паветраныя масы з Балтыкі. Ноччу будзе +6…+12°C, удзень +18…+23°C. Падобныя тэмпературныя паказчыкі захаваюцца і ў аўторак.

У сераду ў Беларусь прыйдзе малаактыўны фронт з паўночна-заходняй Еўропы, магчымыя кароткачасовыя дажджы. Ноччу +9…+14°C, удзень +18…+24°C.

З чацвярга надвор’е пачне вызначаць актыўны цыклон з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаюцца дажджы рознай інтэнсіўнасці, тэмпература будзе кантраснай: на поўначы каля +17°C, на поўдні — да +27°C. У пятніцу стане халадней: +14…+20°C удзень.

У выхадныя, 23—24 жніўня, летняе цяпло не вернецца: дажджы, магчымыя навальніцы, ноччу +7…+14°C, удзень +15…+20°C.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі папярэдзілі пра рэзкае пагаршэнне надвор'я

«Гарачых тураў сёлета няма і не будзе». Адпачынак на моры стаў для беларусаў даражэйшым, але попыт усё адно высокі

Адным перад суседзямі сорамна, другія радуюцца кавунам памерам з персік. Беларусы паказваюць ураджай

Каментары да артыкула