БЕЛ Ł РУС

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна

16.08.2025 / 18:20

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц назваў гатоўнасць ЗША далучыцца да гарантый бяспекі для Украіны «вялікім прагрэсам» па выніках сустрэчы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, піша «Еўрапейская праўда».

Фрыдрых Мерц. Фота: Omer Messinger/Getty Images

Па словах кіраўніка нямецкага ўрада, ён бачыць магчымасці для поспеху саміту паміж Трампам і Пуціным на Алясцы. Мерц адзначыў, што Трамп падрабязна праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра вынікі сваёй сустрэчы з кіраўніком РФ.

«Ён (Трамп) вельмі падрабязна расказаў нам, як інтэнсіўна ён абмяркоўваў з Пуціным умовы мірнага пагаднення. Аж да абяцання, што Амерыка гатовая даць Украіне гарантыі бяспекі. Гэта яшчэ не было агучана на ўчорашняй сумеснай прэс-канферэнцыі. Я лічу, што гатоўнасць Амерыкі даць такія гарантыі бяспекі… з'яўляецца сапраўды вялікім прагрэсам».

Пры гэтым Мерц адзначыў, што праца над мірным пагадненнем яшчэ не скончаная.

Чытайце таксама:

Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас

Лідары ЕС заявілі пра гатоўнасць падтрымліваць Украіну і працаваць з Трампам

Паслы ЕС скліканыя на экстранную сустрэчу ў Бруселі пасля саміта Пуціна і Трампа

Трамп расказаў Зяленскаму і лідарам НАТА, што Пуцін не хоча часовага перамір’я

Былы дарадца прэзідэнта ЗША: Трамп на перамовах не прайграў, але Пуцін відавочна перамог

Каментары да артыкула