БЕЛ Ł РУС

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы

16.08.2025 / 17:2

Nashaniva.com

15 жніўня ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная горадабудаўнічаму развіццю сталіцы Беларусі. Задаць пытанні горадабудаўнікам маглі і простыя мінчукі. Адзін з іх пацікавіўся, ці будзе вынесеная з горада швейная фабрыка «Алеся». Аказалася, што гэта магчыма ўжо ў хуткім часе, піша Realt.by.

Вось што адказаў Віктар Гуцько, старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама:

«Гэтае пытанне — даволі надзённае. Сёння да вытворчых тэрыторый у межах Мінска, якія плануюцца да асваення, прыкаваная пільная ўвага. У тым ліку і да прадпрыемства «Алеся». Яно ў нас — у ліку першых.

Гэта прадпрыемства размешчана ў сярэдзіннай зоне горада, менавіта ў гэтым кірунку рухаецца трэцяя лінія метро. Таму гэтую тэрыторыю мы будзем актыўна асвойваць. Сапраўды тут у будучыні прадугледжваецца жылая забудова. Сама фабрыка будзе вынесена за межы горада Мінска».

Трыкатажная фабрыка «Алеся» размяшчаецца на вуліцы Старавіленскай, 131. Год таму побач з ёй знеслі два старыя жылыя дамы, на месцы якіх цяпер ужо будуецца шматпавярховік.

Што тычыцца самой фабрыкі, то яе лёс абмяркоўвалі яшчэ 7 гадоў таму, калі зацвярджалі «горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах вуліц Максіма Багдановіча — Веры Харужай — Крапоткіна — Кульман».

Па плане горадабудаўнікоў, пад знос павінна пайсці не толькі фабрыка «Алеся», але і прыватныя дамы, складскія памяшканні прадпрыемства «Мілавіца» і некаторыя іншыя прамысловыя аб'екты.

Чытайце таксама:

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

У Мінску адмовіліся ад будаўніцтва крытага лыжнага комплексу

Каментары да артыкула