БЕЛ Ł РУС

У Жабінкаўскім раёне зноў гарэла праваслаўная царква

15.08.2025 / 16:49

Nashaniva.com

Днём 15 жніўня падраздзяленні МНС выязджалі па паведамленні аб пажары ў будынку храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Азяты Жабінкаўскага раёна.

Скрыншот з відэа

Ратавальнікі, якія аператыўна прыбылі да месца выкліку, высветлілі, што з-пад даху храма ідзе дым. Работнікі МНС ліквідавалі пажар і сумесна з прыхаджанамі эвакуявалі матэрыяльныя каштоўнасці.

Паведамляецца, што агонь пашкодзіў драўляную вонкавую ашалёўку званіцы. Пацярпелых няма.

24 ліпеня 2025 года ў гэтым самым раёне цалкам згарэла драўляная царква XVIII стагоддзя ў вёсцы Сцяпанкі. Яна была кандыдаткай на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Чытайце таксама:

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны

Каментары да артыкула