БЕЛ Ł РУС

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай

14.08.2025 / 22:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні сваёй сустрэчы на Алясцы з Уладзімірам Пуціным аптымістычна настроены адносна магчымасці заключэння мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай. У той жа час ён лічыць, што сустрэча ў пятніцу будзе важнай, але не найважнейшай.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

«Важная сустрэча. Яна будзе вельмі важная для Расіі, яна будзе вельмі важная для нас. Я думаю, што гэта будзе добрая сустрэча, але больш важнай будзе другая сустрэча з удзелам Пуціна і Зяленскага, магчыма мы прыцягнем еўрапейскіх лідараў, магчыма не. Паглядзім, што адбудзецца», — заявіў Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі напярэдадні перамоваў з Пуціным.

Па словах Трампа, ягоная асноўная мэта на перамовах з Пуціным — падрыхтаваць глебу для другой, трохбаковай сустрэчы, якая павінна адбыцца як мага хутчэй. Ён зноў паўтарыў, што калі сустрэча з Пуціным пройдзе ўдала, то можна спадзявацца на мір у найбліжэйшай будучыні.

«Я думаю, што прэзідэнт Пуцін заключыць мір. Прэзідэнт Зяленскі заключыць мір. Паглядзім, ці змогуць яны дамовіцца. І калі змогуць, то гэта будзе выдатна», — сказаў Трамп.

Чытайце таксама:

Пуцін прапанаваў Трампу пагаварыць пра здзелку па ядзернай зброі

Крэмль: Падпісання дакументаў па выніках перамоў Пуціна і Трампа не плануецца

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

Мерц і лідары ЕС выставілі Пуціну свае ўмовы, аднак эксперты сумняваюцца ў іх сіле

Трамп сказаў Зяленскаму і еўрапейцам, што не будзе абмяркоўваць з Пуціным пытанне тэрыторый

Каментары да артыкула