БЕЛ Ł РУС

Вызначылі парадак прызначэння пенсій жыхарам Беларусі з працоўным стажам ва Украіне

14.08.2025 / 19:11

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 14 жніўня падпісаў указ «Аб прызначэнні пенсій асобным катэгорыям грамадзян за працу ва Украіне». Гэты дакумент уносіць змены ва ўказ ад 30 жніўня 2014 года № 420 «Аб асобах, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь», які рэгуляваў аказанне дапамогі тым, хто прыехаў з Украіны і апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Фота ілюстрацыйнае

Як заяўляецца, прыняцце новага ўказа звязана з тым, што спынілася дзеянне міжурадавага пагаднення Беларусі і Украіны аб гарантыях правоў грамадзян у сферы пенсійнага забеспячэння ад 14 снежня 1995 года (яно было дэнансавана Украінай). У выніку страцілі моц юрыдычныя падставы для ўключэння перыядаў працы ва Украіне з 1 студзеня 1992 года па 1 ліпеня 1998 года ў стаж для прызначэння працоўнай пенсіі ў Беларусі.

Чакаецца, што рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць сацыяльнай абароне правоў грамадзян, якія пастаянна жывуць у Беларусі і мелі перыяды працы ва Украіне.

Выдаткі на выплату пенсій будуць забяспечвацца ў межах штогадовых запланаваных сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Чытайце таксама:

З 1 верасня павялічацца пенсіі

Базавая стаўка вырасце на тры рублі

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Каментары да артыкула