БЕЛ Ł РУС

Памочнікам Лукашэнкі ў рэгіёнах дадалі работы

14.08.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 14 жніўня падпісаў новую рэдакцыю ўказа аб сваёй адміністрацыі. Гэты дакумент, як заяўлена, накіраваны перш за ўсё на паляпшэнне працы памочнікаў Лукашэнкі — інспектараў па абласцях і горадзе Мінску.

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер памочнікі Лукашэнкі ў рэгіёнах абавязаныя праводзіць асабісты прыём грамадзян не радзей аднаго разу на месяц, а таксама вывучаць на месцы меры, якія былі прынятыя для рэагавання на негатыўныя аспекты, пра якія паведамлялася ў СМІ ці ў зваротах грамадзян.

Акрамя таго, як заяўляецца, гэтыя памочнікі будуць рабіць апараджальны кантроль за выкананнем даручэнняў Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Лукашэнка прызначыў пяць намеснікаў міністраў і сем кіраўнікоў раёнаў

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя

Прапагандыст Ігар Тур пахваліўся, як па ўказе Лукашэнкі косіць свой участак пяты раз за год

Каментары да артыкула