У каталіцкую духоўную семінарыю ў Гродне сёлета паступіла рэкордная колькасць хлопцаў. Чвэрць — з усходніх абласцей
У Гродзенскай міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі — адзінай у Беларусі, дзе рыхтуюць каталіцкіх святароў, — 12 жніўня прайшлі ўступныя экзамены. Па здымках, апублікаваных біскупамі і дэканатамі, стала вядома, што сёлета прынялі 11 новых студэнтаў, піша Katolik.life.
Гэта новы рэкорд апошніх гадоў: летась было 10 абітурыентаў, а два гады таму — толькі 4. Вядома, што сярод залічаных — хлопец з парафіі ў Іўі. Ажно трое з усходняй часткі Беларусі, што незвычайна: двое — з Гомеля, а адзін з Бабруйска.
Біскупы адзначаюць, што прыезд кандыдатаў з рэгіёнаў, дзе даўно не было новых семінарыстаў, — важная падзея. Яны заклікалі вернікаў маліцца за гэтых хлопцаў, каб тыя захавалі сваё пакліканне і дайшлі да святарства.
Чытайце таксама:
Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся
Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію
У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага