БЕЛ Ł РУС

Турцыя гатовая прыняць сустрэчу Пуціна і Зяленскага

12.08.2025 / 18:12

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прапанаваў правесці сустрэчу паміж прэзідэнтамі Украіны і Расіі Уладзімірам Зеленскім і Уладзімірам Пуціным у Турцыі. Пра гэта ён паведаміў падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім.

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Зяленскі. Фота: Turkish Presidency/Murat Cetinmuhurdar / Handout/Anadolu via Getty Images

Эрдаган сказаў, што Турцыя гатовая прыняць саміт на высокім узроўні, і выказаў упэўненасць, што стварэнне працоўных груп па вайсковых, гуманітарных і палітычных пытаннях дапаможа падрыхтаваць такую сустрэчу.

Ён таксама выказаў надзею, што наступныя раўнды перамоў паміж Украінай і Расіяй прывядуць да важных вынікаў і спынення агню на шляху да трывалага міру. Акрамя таго, Эрдаган падкрэсліў падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Зеленскі ў сваю чаргу адзначыў, што любыя перамовы без удзелу Украіны не прынясуць доўгатэрміновага міру. Ён падкрэсліў, што імправізаваны, а не шчыры мір не будзе трывалым і можа спрыяць далейшаму захопу тэрыторый Расіяй.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што ён гатовы да розных фарматаў сустрэч, каб спыніць забойствы і скончыць вайну. Эрдаган пацвердзіў, што Турцыя гатовая арганізаваць саміт лідараў Украіны, ЗША, Расіі і Турцыі.

Чытайце таксама:

Пасол Украіны абвергнуў звесткі пра падрыхтоўку візіту Эрдагана

Прэзідэнт Казахстана папрасіў Эрдагана дапамагчы з экспартам нафты ў абыход Расіі

Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»

Эрдаган заявіў пра намер арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага ў Стамбуле

Пяскоў: Сустрэча Пуціна і Зяленскага да канца лета малаімаверная

Каментары да артыкула