БЕЛ Ł РУС

У Беларусі паведамілі пра стварэнне комплексу для прагназавання атак дронаў

12.08.2025 / 15:40

Nashaniva.com

АЛС «Сканер» заяўляецца як распрацаваны беларускай кампаніяй ІннаТэх Солюшнс комплекс для выяўлення і прагназавання атак беспілотнікаў. Ён прызначаны для аховы аб’ектаў ад нізкалётных БПЛА, у тым ліку тых, што працуюць у рэжыме «радыёмаўчання», паведамляе прэс-служба Дзяржкамваенпрама.

Сістэма, як паведамляецца, працуе ў пасіўным рэжыме, выкарыстоўваючы акустычныя датчыкі, якія фіксуюць гук вінтоў або рухавікоў дрона. Атрыманая інфармацыя апрацоўваецца праграмным забеспячэннем, якое вызначае хуткасць, курс, становішча ў прасторы і прагназуе далейшы рух апарата.

Склад комплексу:

Асаблівасцямі комплексу называюцца такія:

Заяўляецца, што «Сканер» з’яўляецца эфектыўным сродкам пасіўнага кантролю і прагназавання дзеянняў БПЛА, што дазваляе павысіць бяспеку стратэгічных аб’ектаў.

Чытайце таксама:

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю

Лукашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два

Каментары да артыкула