Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма
Дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч расказаў пра адзіны шанец быць, існаваць Беларусі і народу, піша «Салідарнасць».
«Нам усім трэба пазбаўляцца стэрэатыпаў, традыцыйнага мыслення. 80 гадоў пасля вайны мы жылі ў свеце, калі дэмакраты і лібералы перамагалі дыктатуры, і гэта быў такі жалезны трэнд, — нагадаў Аляксандр Мілінкевіч на канферэнцыі «Новая Беларусь». — Зараз дыктатуры на чале з Кітаем могуць перамагаць дэмакратыі, ёсць увогуле небяспечныя тэндэнцыі.
І мы ў гэтым глабальным свеце мусім знайсці сваё месца, сваю незалежнасць. Таму трэба вучыцца быць гнуткімі.
Нечакана можа здарыцца так, што нам трэба будзе браць уладу ў Беларусі. І мы павінны быць падрыхтаваныя да гэтага моманту. Ён суперважны.
Бо Пуцін будзе змагацца за Беларусь не менш, чым за Украіну. Бо калі ў яго ў «рускім міры» не будзе Беларусі, гэта будзе азначаць канец «рускаму міру».
Мілінкевіч лічыць, што калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма.
«Чым бліжэй мы да Расіі, тым бліжэй мы да таго, каб канчаткова стаць калоніяй Крамля, а з часам стаць і ўскраінай кітайскай імперыі.
Таму дарога да Еўропы — гэта адзіны шанец быць, існаваць Беларусі і народу.
Лічу, што нам многа трэба рабіць. Але мы мусім глядзець, як украінцы адстайваюць сваю самастойнасць. Украінцы абаранілі Кіеў не таму, што ў іх было многа ракет і зброі, а таму што ў іх быў украінскі дух.
Нам трэба ўмацоўваць самасвядомасць, веданне гісторыі, умацоўваць беларускі дух. І нам трэба не ісці ў Еўропу, не выбіраць Еўропу, нам трэба вяртацца на радзіму, а Еўропа і ёсць наша Радзіма».
Чытайце таксама:
Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка
Ціханоўскі расказаў, што плануе рабіць падчас візіту ў ЗША і чым яму дапамог Пракоп'еў
Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!
Латушка: У дэмсілаў ёсць план па днях на выпадак, калі прыйдзецца браць уладу ў свае рукі
Святлана Ціханоўская расказала, чаму не праверыла змест канверта ад Паўлючэнкі па прыездзе ў Літву
Эканаміст Крук: Жыць далей спадзяваннямі 2020-га — інфантыльна