Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка
Прычынай сталі пытанні бяспекі. На мінулай канферэнцыі Пятрухін здымаў і запісваў людзей, якія хацелі заставацца ананімнымі.
Сяргей Пятрухін
Блогер Сяргей Пятрухін вёў стрым звонку будынка Варшаўскага ўніверсітэта, у якім адбывалася канферэнцыя «Новая Беларусь». Сябра Каардынацыйнай рады не пусцілі ўсярэдзіну па патрабаваннях бяспекі і загадалі пакінуць будынак. Пятрухін і не спрачаўся.
«Спадар Пятрухін быў забанены з боку пляцоўкі, то-бок з польскага боку», — патлумачыла віцэ-спікерка Лізавета Пракопчык.
Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра адну з папярэдніх канферэнцый — тады Пятрухін працягваў весці стрым і дэманстраваць удзельнікаў абмеркавання, хоць іх удзел быў ананімны і яны былі пазначаныя як тыя, хто з патрэбаў бяспекі павінен застацца інкогніта.
Чытайце таксама:
Ціханоўскі расказаў, што плануе рабіць падчас візіту ў ЗША і чым яму дапамог Пракоп'еў
Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!
Латушка: У дэмсілаў ёсць план па днях на выпадак, калі прыйдзецца браць уладу ў свае рукі
Святлана Ціханоўская расказала, чаму не праверыла змест канверта ад Паўлючэнкі па прыездзе ў Літву