БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Нельга дапусціць, каб з Беларусі знялі санкцыі без вызвалення палітвязняў

9.08.2025 / 16:35

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская лічыць, што Аляксандр Лукашэнка можа паспрабаваць выкарыстаць будучыя перамовы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, каб павялічыць свой палітычны ўплыў. На яе думку, дзеля гэтага ён можа пайсці, напрыклад, на вызваленне палітзняволеных або змякчэнне рэпрэсій, піша «Позірк».

Святлана Ціханоўская і Сяргей Ціханоўскі, 27 чэрвеня 2025. Фота Getty Images

Ціханоўская падкрэсліла, што ў працэсе гэтых перамоваў важна не забыць пра Беларусь. Калі будзе абмяркоўвацца пытанне зняцця санкцый з Расіі, неабходна не дапусціць аўтаматычнага зняцця санкцый і з Беларусі без дадатковых умоў для рэжыму Лукашэнкі. 

«Напрыклад, калі будзе ўздымацца пытанне зняцця санкцый з Расіі, каб з Беларусі санкцыі не знялі цягнічком. Наша задача — паказаць Беларусь як самастойную справу, а не апендыкс да Расіі, і адстойваць свае правы. Важна выцягнуць з гэтых перамоў як мага больш, хаця б у пытанні вызвалення палітвязняў».

Святлана Ціханоўская расказала, што беларускія дэмсілы рэгулярна каардынуюць свае дзеянні з амерыканскімі партнёрамі і перадаюць ім свае пазіцыі. 

Што да магчымых перамоў з Лукашэнкам, то яна нагадала, што дэмсілы прапаноўваюць дыялог з 2020 года, але рэжым разумее яго па-іншаму: калі для дэмакратаў гэта дыялог з народам дзеля мірнага транзіту ўлады, то для ўлады — кантакты з іншаземцамі без удзелу беларусаў.

Тым не менш, Ціханоўская лічыць, што прапанова пра дыялог можа стаць актуальнай у любы момант, а таму важна быць гатовымі да перамоў і «круглага стала».

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская расказала, чаму не праверыла змест канверта ад Паўлючэнкі па прыездзе ў Літву

У Варшаве пачалася канферэнцыя «Новай Беларусі»

Латушка: У дэмсілаў ёсць план па днях на выпадак, калі прыйдзецца браць уладу ў свае рукі

Каментары да артыкула