БЕЛ Ł РУС

У сербскага міністра здарыўся інсульт проста ў жывым эфіры ВІДЭА

8.08.2025 / 18:34

Nashaniva.com

5 жніўня міністру дзяржаўных інвестыцый Дарка Глішычу стала кепска проста падчас жывога эфіру на тэлевізійным канале TV Pink. Ён раптам страціў здольнасць звязна гаварыць, а левая частка твару перакасілася. Перадачу неадкладна спынілі.

Дарка Глішыч. Фота: Pink Printskrin

Як паведамілі СМІ, Глішыча даставілі ў Клінічны цэнтр Сербіі, дзе яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сасудах. Пасля яе ён трапіў у аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.

Праз суткі пасля інсульту стала вядома, што стан міністра пачаў паляпшацца хутчэй, чым чакалася. Ён выйшаў з індукаванага каматознага стану, можа рухаць усімі часткамі цела, хоць пакуль мае цяжкасці з маўленнем.

Паводле дактароў, на поўнае аднаўленне палітыка можа спатрэбіцца год ці нават некалькі, але зараз ён упэўнена ідзе на папраўку.

Чытайце таксама:

У Босніі і Герцагавіны спынілі паўнамоцтвы Додзіка

Улады Сербіі заявілі пра прадухіленне дзяржаўнага перавароту

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі

Адбыўся выбух на сербскім вайсковым заводзе, які перад тым згадвала расійская разведка

«Стрэл у спіну». Расія абвінаваціла Сербію ў пастаўцы боепрыпасаў Украіне

«Славакія і Сербія перамогуць!» Вучыч і Фіца запісалі відэа на фоне Крамля

Каментары да артыкула