БЕЛ Ł РУС

«Вывезлі толькі да 6-й раніцы». З'явіліся падрабязнасці пра падзенне БПЛА ў Рэчыцы

6.08.2025 / 21:48

Nashaniva.com

Выданню «Флагшток» удалося даведацца некаторыя падрабязнасці пра падзенне ў ноч на 4 жніўня ў Рэчыцы невядомага беспілотнага лятальнага апарата, праз што эвакуявалі жыхароў вуліцы ў прыватным сектары. Афіцыйныя крыніцы так нічога і не паведамілі пра інцыдэнт.

Ілюстрацыйны здымак

Інцыдэнт адбыўся падчас чарговай расійскай масіраванай атакі на Украіну. Па словах аднаго з відавочцаў, ён бачыў БПЛА, які пралятаў над горадам, ужо прыкладна ў 22:20 увечары 3 жніўня.

Неўзабаве пасля гэтага, каля 22:30 у раёне падзення дрона адбыўся абрыў лініі электраперадач — мяркуецца, што прычынай гэтага магло быць тое, што правады зачапіў беспілотнік.

На месца здарэння прыбылі дзве машыны размініравання, аўтамабіль хуткай дапамогі, пажарная машына, 4 міліцэйскія аўто і некалькі цывільных.

«Картэж», які вывозіў дрон, выехаў толькі каля 6-й гадзіны раніцы — яго бачылі на вуліцы Савецкай. Калона на невялікай хуткасці накіроўвалася з райцэнтра ў бок вёскі Жмураўка.

Некаторыя відавочцы адзначаюць, што беспілотнік, які ўпаў у Рэчыцы, не быў падобны да «шахеда».

Чытайце таксама:

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю

Каментары да артыкула