БЕЛ Ł РУС

Выданне Bgmedia просіць пра дапамогу

6.08.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Незалежнае рэгіянальнае выданне Bgmedia, якое асвятляе навіны Брэста і Брэсцкай вобласці (былая «Брестская газета»), абвясціла збор на заробак супрацоўнікам: двум журналістам і відэамантажору.

«Мы не ў Беларусі, але кожны дзень з Брэстам. Кожны дзень мы сочым за тым, што адбываецца, кантактуем з людзьмі і пішам пра тое, пра што маўчаць афіцыйныя СМІ: пра пабітыя дарогі, іржавую ваду, смецце і бардак у дварах, дрэннае харчаванне ў бальніцах, недахоп дактароў, неадэкватныя рашэнні чыноўнікаў (да прыкладу, як штрафы за траву), бессаромныя праявы абыякавасці, крывадушнасці і некампетэнтнасці ўладаў усіх узроўняў.

Нашы тэксты чытаюць дзясяткі тысяч жыхароў рэгіёна. Нашы відэа глядзяць мільёны людзей не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце. І ўлады вымушаныя рэагаваць. Нашы матэрыялы — гэта спосаб дамагчыся зменаў. Зрабіць жыццё беларусаў больш вартым, нават у сённяшніх умовах бесперапыннага ціску і рэпрэсій. Чыноўнікі, у адказ на нашы публікацыі, вымушаныя не толькі публічна апраўдвацца, але і варушыцца, каб ліквідаваць многія ўзнятыя праблемы», — піша рэдакцыя.

Сайт і ўсе акаўнты Bgmedia у сацсетках былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Большасць чытачоў выдання жывуць у Беларусі і не могуць дапамагчы рэдакцыі фінансава.

Bgmedia звяртаецца па дапамогу да ўсіх, хто хоча падтрымаць незалежную рэгіянальную журналістыку. Сума збору — 5000 еўра. Грошы пойдуць на заробкі супрацоўнікам.

Падтрымаць выданне можна тут.

Чытайце таксама:

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»

У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей

Каментары да артыкула