БЕЛ Ł РУС

Вячорка адказаў Кавалеўскаму, які «нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў»: Ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі

5.08.2025 / 18:12

Nashaniva.com

«Чуў такі жарт, што ці то яго ўкусіў Прэйгерман, ці то ён хоча назад на працу ў МЗС Беларусі».

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» (поўнае інтэрв'ю будзе апублікавана пазней) адказаў на заявы Валера Кавалеўскага, кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і былога члена Кабінета Ціханоўскай.

Валер Кавалеўскі

«Наша Ніва»: Кавалеўскі назваў ініцыятыву пра круглы стол правакацыйнай. Як ты пракаментуеш?

Франак Вячорка: Калі мы дойдзем да транзіту, круглы стол будзе проста неабходнасцю. Гэта пасыл наменклатуры і прамацванне глебы на будучыню. А амерыканская медыяцыя — гэта той шанец сёння, якім трэба карыстацца дзеля дээскалацыі сітуацыі. Нічога правакацыйнага тут няма, і свае мэсэджы мы каардынуем з партнёрамі. 

«НН»: Што ў вас за канфлікт з Кавалеўскім?

ФВ: Ён нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў.

Чуў такі жарт, што ці то яго ўкусіў Прэйгерман, ці то ён хоча назад на працу ў МЗС Беларусі. Цяпер міжнародная актыўнасць Кавалеўскага скіраваная на апраўдванне Лукашэнкі, вывядзенне з ізаляцыі і з-пад санкцый. Хаця здаецца, цяпер той момант, калі трэба выціскаць з сітуацыі максімум, выцягваць як можна большую колькасці людзей, дабівацца большых саступак. І ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі.

«НН»: Ты дапускаеш, што вы яшчэ будзеце працаваць у адной камандзе?

ФВ: Часам жыццё складваецца так, што трэба працаваць і з тымі, з кім разыходзяцца пазіцыі. Важна, каб супадалі мэты і каштоўнасці. А пазіцыі, асабліва на міжнароднай арэне, неабходна ўзгадняць. У Кабінеце і ў Офісе цяпер моцная міжнародная каманда, якая адкрытая да супрацы на прынцыпах узаемапавагі і даверу дзеля пераменаў у Беларусі.

Чытайце таксама:

Кавалеўскі: Ціханоўскія не разумеюць далікатнасці і складанасці гуманітарнага трэку, які прывёў да вызвалення 300 палітвязняў

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае

Кавалеўскі прапануе здымаць санкцыі дзеля вызвалення палітвязняў

Кавалеўскі: Вызваленне палітвязняў патрабуе адыходу ад нерэалістычных патрабаванняў і ўльтыматумаў

Каментары да артыкула