БЕЛ Ł РУС

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм

4.08.2025 / 23:16

Nashaniva.com

У Барысаве паспрабавалі аднавіць традыцыю моладзевых дыскатэк, правёўшы першую такую вечарыну ў гарадскім парку. Арганізатары спадзяваліся на зацікаўленасць, бо даўней такія мерапрыемствы былі вельмі папулярныя. Аднак чаканні не апраўдаліся, піша Ex-press.live.

Скрыншот з відэа

Хоць моладзі ў парку было шмат, на танцпляцоўцы амаль ніхто не танцаваў, нават пры ўваходзе ўсяго за 5 рублёў.

Мясцовы тыктокер Пашка Блогер выказаў меркаванне, што першая дыскатэка мусіла быць бясплатнай, каб зацікавіць людзей і вярнуць атмасферу мінулых гадоў.

@pashka.bloger82 #борисов #новости #парк #дискотека #вдв #молодежь ♬ оригинальный звук - ПАШКА_БЛОГЕР

У сеціве пасля таго разгарэлася дыскусія. Адныя настальгуюць па часах, калі моладзь масава гуляла і танцавала ў парку, а іншыя лічаць, што цяпер моладзь зацікаўленая зусім у іншым.

Некаторыя каментатары скардзяцца на кепскі стан пляцоўкі: пабіты асфальт, старое абсталяванне, адсутнасць падсвятлення. Іншыя лічаць, што цяпер патрэбныя новыя фарматы адпачынку — бары, кавярні, анлайн-пляцоўкі, бо сучасная моладзь жыве іншымі інтарэсамі.

Арганізатары пакуль не давалі публічных каментароў пра вынікі дыскатэкі.

Чытайце таксама:

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку

У Барысаве прапанавалі правесці дыскатэку ў навушніках. Ці гатовыя гараджане танцаваць у цішыні?

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі

Лукашэнка дазволіў ахоўнікам надглядаць наведвальнікаў начных клубаў

Каментары да артыкула