Станіслава Гліннік адмовілася ад віцэ-спікерства ў Каардынацыйнай радзе
Памочніца Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік, якая апошні год была таксама віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады, а пасля знікнення спікеркі Анжалікі Мельнікавай некаторы час выконвала абавязкі кіраўніцы гэтай інстытуцыі, заявіла пра складанне гэтых паўнамоцтваў.
Станіслава Гліннік
«Прычынаў шмат, але асноўная — гэта павялічэнне маёй нагрузкі ў Офісе Святланы Ціханоўскай», — аргументавала сваё рашэнне Гліннік, падзякаваўшы ўсім за супрацу і давер.