БЕЛ Ł РУС

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках

31.07.2025 / 22:0

Nashaniva.com

У Жабінкаўскім раёне 24 ліпеня згарэла драўляная гістарычна каштоўная царква, якая знаходзілася ў аграгарадку Сцяпанкі. Будынак храма быў цалкам знішчаны. Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя, таму пакуль што ніякія будаўнічыя або аднаўленчыя работы праводзіцца не будуць, паведамілі ў Жабінкаўскім райвыканкаме.

Тое, што засталося ад старажытнага храма. Фота: t.me/zhabinka_official

Пасля завяршэння працы следчых улады плануюць расчысціць тэрыторыю і прыбраць завалы. Пасля таго ў Сцяпанкі прыедзе архітэктар, каб ацаніць тэхнічны стан мясцовасці і вызначыць магчымыя варыянты для будаўніцтва новай царквы.

Праца вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з Брэсцкай епархіяй, прыходам і дзяржаўнымі органамі. Наступным этапам будзе падрыхтоўка праекта і каштарысу. Фінансаванне плануецца з розных крыніц: бюджэтных сродкаў, дапамогі епархіі, арганізацый і іншых.

Для вернікаў ужо абсталявалі часовае месца для набажэнстваў, якое працуе па звычайным раскладзе. З надыходам халадоў там забяспечаць належныя ўмовы для правядзення службаў.

Чытайце таксама:

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны

Каментары да артыкула