БЕЛ Ł РУС

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы

31.07.2025 / 19:54

Nashaniva.com

Вядомы беларускі брэнд адзення Mark Formelle трапіў у скандал пасля таго, як супрацоўнік кампаніі адказаў кліентцы ў сацсетцы вельмі няветліва і нават абразліва. Прытым што змест яе заўвагі менавіта такой рэакцыі ніяк не правакаваў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: seniza.by

Адна з карыстальніц Threads спытала ў брэнда, чаму яны «шыюць на рост 170-176 (жаночы)». І дадала: «Мне здаецца, трэба таксама шыць больш на рост 158-164».

На гэта ад імя афіцыйнага акаўнта Mark Formelle з'явіўся адказ: «Кажуць: «Калі здаецца — хрысціцца трэба». Але, на наш погляд, варыянт паглядзець нешта ў дзіцячым аддзеле або скарыстацца паслугамі атэлье — куды больш працоўны».

Такі адказ выклікаў неразуменне і моцнае незадавальненне, многія палічылі яго непрыстойным і неэтычным.

Праз некалькі дзён пасля інцыдэнту, 31 ліпеня, Mark Formelle апублікаваў афіцыйныя прабачэнні і выказаў шкадаванне адносна гэтай сітуацыі. Кампанія адзначыла, што такі каментарый не адлюстроўвае палітыку брэнда, для якога асноўная каштоўнасць — кліенты. Пытанне пра звальненне супрацоўніка, які даў такі адказ, яшчэ вырашаецца ў выніку ўнутранага расследавання.

Чытайце таксама:

Mark Formelle выпусціў калекцыю «Мілы Мінск»

Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle

Mark Formelle прапанаваў дызайн новых цішотак «Беларусы гавораць»

«Марк Фармель» паставіў у вітрыну замест манекена мужчыну з голым торсам

Mark Formelle выпусціў каляндар у стылі аўстралійскіх пажарных

Mark Formelle выпусціла калекцыю на балотную тэматыку

Каментары да артыкула