БЕЛ Ł РУС

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту

31.07.2025 / 16:15

Nashaniva.com

Індыйскія дзяржаўныя нафтаперапрацоўчыя заводы прыпынілі закупку расійскай нафты пасля пагроз з боку Дональда Трампа, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: millenniumpost.in

Гаворка ідзе пра заводы, якія належаць дзяржаве: Indian Oil, Hindustan Petroleum, Bharat Petroleum і Mangalore Refinery Petrochemical. Яны перасталі набываць расійскую нафту яшчэ на мінулым тыдні. Замест яе пачалі паступаць пастаўкі з Абу-Дабі і афрыканскіх краін.

Гэтыя дзяржаўныя прадпрыемствы займаюць больш за 60% ад усіх магутнасцяў нафтаперапрацоўкі ў Індыі. Аднак прыватныя кампаніі, як Reliance Industries і Nayara Energy, якія з'яўляюцца найбуйнейшымі пакупнікамі расійскай нафты ў Індыі, пакуль яе закупкі не спынілі.

Адна з прычын гэтага рашэння — пагрозы Трампа ўвесці 100-працэнтныя мыты на нафту для краін, якія працягваюць яе купляць у Расіі. Акрамя таго, пастаўшчыкі з Расіі скарацілі зніжкі, што таксама паўплывала на рашэнне індыйскага боку.

Індыя — трэці ў свеце спажывец нафты і самы буйны імпарцёр расійскай нафты, якая паступае туды па моры.

Чытайце таксама:

Трамп наклаў 25% пошліны на Індыю

Трамп прыгразіў санкцыямі краінам, якія падтрымліваюць БРІКС

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі

Каментары да артыкула