БЕЛ Ł РУС

НАТА «ўважліва сочыць за сітуацыяй» з дронам у паветранай прасторы Літвы

28.07.2025 / 22:15

Nashaniva.com

НАТА ўважліва назірае за сітуацыяй вакол паведамленняў пра пранікненне ў паветраную прастору Літвы, верагодна, расійскіх беспілотнікаў з тэрыторыі Беларусі, пакуль працягваюцца нацыянальныя расследаванні. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік альянсу, піша «Еўрапейская праўда».

Дрон, які сёння заляцеў у Літву. Скрыншот з відэа LRT

У заяве адзначаецца, што «нацыянальныя расследаванні працягваюцца, і мы ўважліва сочым за развіццём падзей».

Прадстаўнік альянсу таксама падкрэсліў, што НАТА «працуе разам з саюзнікамі для гарантавання нашай агульнай бяспекі» і што «наша адданасць абароне кожнага саюзніка застаецца нязменнай».

28 ліпеня ў Літве афіцыйна паведамілі, што над тэрыторыяй краіны быў зафіксаваны беспілотнік невядомага тыпу, які, паводле папярэдняй інфармацыі, заляцеў з боку Беларусі.

Падобны інцыдэнт ужо адбываўся 10 ліпеня — тады праз Беларусь у паветраную прастору Літвы трапіў расійскі БПЛА тыпу «Гербера». Пасля таго Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту.

Чытайце таксама:

Дрон заляцеў з Беларусі на тэрыторыю Літвы

«Дэзарыентаваны СПА Украіны». У Літве назвалі найбольш верагодную версію, чаму на яе тэрыторыю зноў заляцеў чужы дрон

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома

Каментары да артыкула