БЕЛ Ł РУС

У Драздах гадамі не могуць прадаць дамы, звязаныя з набліжанымі да ўладаў людзьмі

26.07.2025 / 23:40

Nashaniva.com

У мікрараёне Дразды ў Мінску як мінімум трэці год спрабуюць прадаць два катэджы, якія раней належалі набліжаным да ўладаў людзям, заўважыла «Люстэрка». Адзін недабудаваны катэдж належаў Андрэю Уцюрыну — экс-кіраўніку Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Другі — сям'і экс-кіраўніка Следчага камітэта Валянціна Шаева.

Дом № 24 на вуліцы Вербнай у Мінску. Фота: Realt.by

Выстаўлены на продаж недабуд, які як мінімум да сярэдзіны 2021-га лічыўся за Андрэем Уцюрыным (не выключана, што і цяпер), знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Вербнай, 24.

Дом № 24 на вуліцы Вербнай. Фота: Realt.by

Яго спрабуюць збыць як мінімум з канца лютага 2023-га, тады кошт быў 1 мільён 450 тысяч даляраў. У ліпені таго ж года кошт зніжалі да 1,3 мільёна, а цяпер за яго просяць 1,4 мільёна даляраў, або 4 121 460 рублёў.

Дом № 24 на вуліцы Вербнай. Фота: Realt.by

Агульная плошча дома складае 590 квадратных метраў, вышыня столяў — ад 3,62 да пяці метраў. Усе камунікацыі ў доме цэнтральныя.

Таксама ў Драздах у Мінску як мінімум трэці год спрабуюць прадаць катэдж, які каштуе амаль 10 мільёнаў рублёў. Раней жыллё належала сям'і экс-кіраўніка Следчага камітэта Валянціна Шаева — мінімум да сярэдзіны 2021 года. Хто валодае дарагой нерухомасцю цяпер, невядома.

Дом у завулку Сёмкаўскі у Мінску, які прадаецца за 3 мільёны 360 тысяч даляраў. Фота размешчана на realt.by

Катэдж знаходзіцца ў завулку Сёмкаўскім у Мінску.

«Прадаецца новы — ніхто не жыў — дом у Драздах. Участак 14,5 соткі ў прыватнай уласнасці», — пазначана ў аб'яве.

Дом у завулку Сёмкаўскі ў Мінску, які прадаецца за 3 мільёны 360 тысяч даляраў. Фота размешчана на realt.by

Агульная плошча аб'екта — 305 квадратных метраў, жылая — 200 квадратных метраў. Цана — 3 мільёны 360 тысяч даляраў (9 мільёнаў 891,5 тысячы рублёў па курсе Нацбанка на 26 ліпеня).

Чытайце таксама:

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны

«Дразды-3». Як у пасёлку пад Мінскам пасяліліся Галоўчанка, Глаз, Янчэўскі, Кавальчук і іншая лукашэнкаўская эліта

Якімі кватэрамі і аўто валодае бізнэсмен Аляксей Алексін, набліжаны да Лукашэнкі

Каментары да артыкула