БЕЛ Ł РУС

У Купалаўскім тэатры прапануюць ажаніцца ў стылі Радзівілаў

26.07.2025 / 17:41

Nashaniva.com

У Мінску з'явілася магчымасць узяць шлюб у тэатры імя Янкі Купалы. Першая пара распісалася тут 19 ліпеня.

Скрыншот з відэа

Цырымонія праходзіць не на сцэне, а ў Каміннай зале тэатра. Па жаданні маладых урачыстасць можа быць аформлена ў стылі эпохі Радзівілаў — з сярэднявечнымі касцюмамі, музыкай і спецыяльным сведчаннем аб шлюбе. Нават абмен пярсцёнкамі можа прайсці ў такой гістарычнай атмасферы.

@minskoblastnovosti5 Купаловский театр предлагает новую услугу — шикарнейшая церемония бракосочетания! И сколько это стоит? #минск #минсксейчас #купаловскийтеатр #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Oblivion NPC - Brandon

Музычнае суправаджэнне забяспечваюць артысты Купалаўскага тэатра.

Як сцвярджаецца ў рэпартажы, да такіх цырымоній ёсць цікавасць, ужо ёсць заказы на жнівень і верасень.

Чытайце таксама:

Як разгул прыроды вярнуў целы Барбары Радзівіл і вялікага князя Аляксандра і чаму таямніцу знікнення іхніх рэгалій змаглі раскрыць толькі цяпер

У Вялікім тэатры хочуць зрабіць пастаноўку ў інтэр'еры замка Радзівілаў

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму

Каментары да артыкула