БЕЛ Ł РУС

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

25.07.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Як паведамляе Генпракуратура, восенню 2024 года 17-гадовы хлопец вырашыў зарабіць на продажы порнаматэрыялаў. Ён спампаваў з інтэрнэту відэа і фота адпаведнага характару, а затым стварыў акаўнт у месенджары, выкарыстоўваючы нумар тэлефона суседа.

Фота ілюстрацыйнае

Каб прыцягнуць увагу, хлопец зарэгістраваўся пад жаночым іменем і паставіў у профіль здымак дзяўчыны, знойдзены ў сеціве.

Выдаючы сябе за дзяўчыну, ён выкладваў спіс «паслуг» і адпраўляў карыстальнікам парнаграфічны кантэнт. За матэрыялы прасіў грошы, выкарыстоўваючы банкаўскія карты — прытым не толькі сваю, але і маміну. Заробленыя сродкі траціў на ежу і адзенне.

Вясной 2025 года пра гэта даведалася міліцыя. Следства канфіскавала тэлефон хлопца і правяло экспертызу, якая пацвердзіла, што змест матэрыялаў сапраўды мае парнаграфічны характар. Падчас допыту хлопец раскаяўся і прызнаўся, што не ведаў пра адказнасць, бо лічыў гэта звычайнай з’явай у інтэрнэце.

Чытайце таксама:

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў

У Кыргызстане заблакуюць порнасайты. Парламент прыняў законапраект

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна

Каментары да артыкула