Германія не пойдзе па шляху Францыі і не прызнае Палесціну
Бяспека Ізраіля пры гэтым «мае першараднае значэнне» для ўрада.
Эмануэль Макрон і Фрыдрых Мерц. Фота: Christian Mang/Getty Images
Германія ў найбліжэйшы час не прызнае палесцінскую дзяржаву, піша Bild.
Прэс-сакратар урада Штэфан Карнеліюс заявіў: «Урад па-ранейшаму перакананы, што толькі ўзгодненае рашэнне аб дзвюх дзяржавах можа прынесці трывалым мір і бяспеку для ізраільцян і палесцінцаў. Прызнанне палесцінскай дзяржавы ён па-ранейшаму разглядае як адзін з завяршальных крокаў на шляху да рэалізацыі рашэння аб дзвюх дзяржавах».
Бяспека Ізраіля пры гэтым «мае першараднае значэнне» для ўрада, падкрэслівае Карнеліюс. І рэзюмуе:
«Такім чынам, федэральны ўрад не плануе ў бліжэйшы час прызнаваць палесцінскую дзяржаву».
Паводле слоў прэс-сакратара, цяпер прыярытэты знешняй палітыкі ФРГ у гэтым рэгіёне — спыненне агню і ўсталяванне трывалага міру, вызваленне ізраільскіх закладнікаў тэрарыстамі і раззбраенне ХАМАС. Карнеліюс таксама заклікаў Ізраіль «неадкладна і радыкальна палепшыць катастрафічную гуманітарную сітуацыю ў Газе».
Тым не менш, кажа Карнеліюс, Германія працягне сваю дапамогу ў стварэнні ўмоваў для палесцінскай дзяржаўнасці, сказаў Карнеліюс. Да гэтага адносіцца падтрымка Палесцінскай аўтаноміі.
Чытайце таксама:
Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»