Беларусы цяпер могуць анлайн адсочваць, дзе знаходзіцца міжнародны аўтобус
Беларусы цяпер могуць у рэжыме анлайн адсочваць, дзе знаходзіцца міжнародны аўтобус, на які яны набылі квіток. Пра гэта паведаміў сэрвіс продажу квіткоў Infobus.by.
Фота ілюстрацыйнае
Новая функцыя дазваляе ў рэжыме рэальнага часу бачыць маршрут і месцазнаходжанне аўтобуса.
У электронным квітку ад перавозчыкаў — такіх як «Аўтобусны парк №5 Мінсктранса», «РКЭкспрэс», Брэсцкі і Пінскі аўтобусныя паркі, а таксама аўтобусны парк Баранавічаў — з’явілася спецыяльная спасылка: «Паказаць, дзе аўтобус».
Пасажыр, націснуўшы на гэтую спасылку, зможа адсочваць рух транспарту. Спасылка даступная як у лічбавым кабінеце на сайце, так і ў мабільным дадатку (пасля рэгістрацыі).
Гэтая магчымасць будзе асабліва зручнай для тых, хто сустракае родных або сяброў, а таксама калі аўтобус затрымліваецца на мяжы — можна адразу даведацца, калі ён прыедзе на прыпынак.
Чытайце таксама:
Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток
Дзяўчына падсела ў другі аўтобус у чарзе і прайшла мяжу Польшчы з Беларуссю ўсяго за паўсутак