БЕЛ Ł РУС

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме

18.07.2025 / 23:20

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў следам за Лукашэнкам правёў сваю селектарную нараду, прысвечаную ходзе ўборачнай кампаніі. У абмеркаванні гэтай надзённай для сілавікоў тэмы ўдзельнічалі намеснікі міністра, кіраўнікі цэнтральнага апарата МУС, ГУУС Мінска і абласных УУС.

Іван Кубракоў праводзіць селектарную нараду па ўборцы ўраджаю

Падчас нарады, як паведамляе прэс-служба МУС, Іван Кубракоў давёў да падначаленых задачы, пастаўленыя Лукашэнкам, а тасама даў шэраг даручэнняў сілавікам на месцах.

Падчас нарады

У Магілёўскай вобласці аператыўна ў гэты самы дзень ужо сфарміраваны атрад з супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў унутраных войскаў, каб «арганізаваць дапамогу сельгаспрадпрыемствам».

Падчас нарады

Гэты і іншыя атрады, як заяўлена, будуць займацца барацьбой з крадзяжамі, п’янствам і карупцыяй.

Па словах Кубракова, на такія факты трэба рэагаваць жорстка і прымаць меры неадкладна. Але людзей і не крыўдзіць — кожную сітуацыю трэба разбіраць асобна і ўлічваць чалавечы фактар. Дакладна такія ж інструкцыі даваў сёння і Лукашэнка.

Чытайце таксама:

«Пажартавалі з бульбай у мінулым годзе — атрымалі ад насельніцтва па вушах». Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў да сур'ёзнасці

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Лукашэнку далажылі, што камбайны не гатовыя да жніва ў кожнай трэцяй гаспадарцы

Лукашэнка загадаў строга пытацца за кожны скрадзены каласок падчас жніва

Каментары да артыкула