Кіроўца турыстычнага аўтобуса папаўся на мяжы з аўтазапчасткамі
На літоўска-беларускай мяжы мытнікі падчас праверкі турыстычнага аўтобуса высветлілі, што ягоны кіроўца нелегальна вязе вялікую партыю аўтазапчастак.
49-гадовы беларус, які ехаў з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог», сцвярджаў, што нічога забароненага ў яго няма і дэкларацыю запаўняць не трэба.
Але падчас праверкі мытнікі знайшлі ў яго не толькі асабістыя рэчы, але і гідраматоры, валы, шплінты, амартызатары і іншыя аўтамабільныя дэталі — на суму больш за 23 тысячы рублёў. Частка знойдзенага — металічныя шайбы і ўтулкі.
Цяпер кіроўцу пагражае штраф больш за 2 тысячы рублёў за спробу незаконнага ўвозу тавараў у вялікай колькасці без дэкларацыі. Гродзенская мытня ўжо пачала адміністрацыйную справу.
Чытайце таксама:
Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы
На беларускай мяжы затрымалі груз гашышу, замаскаванага пад грушавае пюрэ