Беларусь дамовілася пра бязвізавы рэжым з Лаосам
Беларусь і Лаос дамовіліся пра бязвізавы рэжым для грамадзян, якія маюць нацыянальныя пашпарты. Пагадненне было падпісана 17 ліпеня падчас візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Лаос.
Фота: МЗС Лаоса
Як паведамляе МЗС Лаоса, мэта пагаднення — зрабіць падарожжы паміж краінамі прасцейшымі і садзейнічаць развіццю кантактаў паміж людзьмі.
Таксама абодва бакі выказалі намер узмацніць супрацоўніцтва ў гандлі, інвестыцыях і турызме. Акрамя таго, Максім Рыжанкоў і міністр замежных спраў Лаоса Тхонгсаван Фамвіхан падкрэслілі важнасць больш цеснага ўзаемадзеяння ў адукацыі, культуры, ахове здароўя, энергетыцы, здабычы карысных выкапняў і іншых сферах.
Сустрэўся Максім Рыжанкоў і з прэзідэнтам Лаоса Тханглунам Сісулітам. Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС:
«Прэзідэнт Лаоса з цеплынёй успомніў свае папярэднія сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і перадаў свайму беларускаму калегу найлепшыя пажаданні, назваўшы Беларусь адным з найлепшых сяброў Лаоса».
Чытайце таксама:
Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх
Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ
Шэсць азіяцкіх краін могуць увесці адзіную візу для турыстаў