Жанаты кіраўнік IT-кампаніі трапіў у кадр з каханкай на канцэрце ўлюбёнага гурта. Гэта стала для пары неспадзяванкай ВІДЭА
На канцэрце гурта Coldplay у Бостане камера выпадкова зняла кіраўніка IT-кампаніі Astronomer Эндзі Байрана і дырэктарку аддзела кадраў Крысцін Кабот, якія стаялі абняўшыся. Відэа паказалі на вялікіх экранах стадыёна падчас песні як частку традыцыйнага моманту kiss cam (камеры для пацалункаў).
Скрыншот з відэа
Саліст гурта Крыс Марцін заўважыў пару і пажартаваў: «Толькі паглядзіце на гэтых дваіх». Але мужчына раптоўна адхінуўся ад жанчыны і схаваўся за агароджу, а яна прыкрыла твар рукамі. Марцін пажартаваў, што яны, напэўна, або здраджваюць камусьці, або вельмі сарамлівыя, што выклікала смех у зале.
У кожным разе хавацца было позна. Сцэну ўбачылі 66 тысяч гледачоў у жывым эфіры і яшчэ 12 мільёнаў у тыктоку за 9 гадзін.
Пазней карыстальнікі соцсетак пазналі ў гэтай пары жанатага CEO кампаніі Astronomer Эндзі Байрана і яго каляжанку з кадравага аддзела Крысцін Кабот. Гэты момант стаў вірусным, а ў інтэрнэце пачалі з’яўляцца асуджальныя каментары, асабліва на адрас Байрана. Людзі шкадуюць ягоную жонку, якая падчас канцэрту была дома з двума дзецьмі, і лічаць, што пара была публічна выкрытая ў здрадзе.
Згодна з LinkedIn, Энды Байрон стаў генеральным дырэктарам у ліпені 2023 года, а Крысцін Кабот працуе ў кампаніі каля дзевяці месяцаў.
Чытайце таксама:
«Шаноўныя Дзмітрый і Алена!» Як віншавальная паштоўка ад турфірмы ледзь не разбурыла сям'ю беларусаў