БЕЛ Ł РУС

Злавілі таямнічую жывёлу, што палохала жыхароў Прылукаў і Сеніцы пад Мінскам

17.07.2025 / 8:30

Nashaniva.com

А вось хто гэта — сапраўдная загадка.

На працягу некалькіх дзён служба адлову, а таксама міліцыя шукалі то ваўка, то сабаку. Супрацоўнікам Мінскага РАУС урэшце ўдалося знайсці жывёлу. Пра гэта распавялі ў Мінскім райвыканкаме 17 ліпеня, піша газета «Прысталічча».

У райвыканкаме таксама адзначылі, што па ўсіх прыкметах гэта той звер, якога бачылі ў Сеніцы і Прылуках. Жывёла абясшкоджаная.

Хто палохаў жыхароў аграгарадкоў апошнія дні: воўк ці сабака — зараз сказаць складана. Для гэтага будуць праводзіць экспертызу, каб дакладна вызначыць від.

Таксама жывёлу будуць даследаваць ветэрынары, каб зразумець прычыну яе паводзінаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула