Мэр латвійскага горада атрымаў раненне падчас абстрэлу ва Украіне
Мэр латвійскага горада Огрэ Эгілас Хелманіс атрымаў раненне падчас абстрэлу ва Украіне. Як паведамілі ў мясцовым самакіраванні Огрэ, здарэнне адбылося мінулай ноччу, калі Хелманіс знаходзіўся ў камандзіроўцы ва Украіне. Стан палітыка ацэньваецца як стабільны, паведамляе Delfi.lv.
Эгілс Хелманіс. Фота: facebook.com/egils.helmanis
З канца мінулага тыдня Хелманіс разам з аднадумцамі дастаўляў у прыфрантавую зону каля 20 аўтамабіляў з гуманітарнай дапамогай. Дакладная колькасць машын і месца прызначэння пакуль не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
Хелманіс рэгулярна ездзіць ва Украіну з дапамогай для арміі і мірнага насельніцтва. Цяпер невядома, ці былі разам з ім іншыя супрацоўнікі гарадскога самакіравання.
Міністэрства замежных спраў Латвіі паведаміла, што кантактавала з мэрам. Ён не прасіў дапамогі, але пасольства гатова падтрымаць яго, калі спатрэбіцца. Хелманіс плануе вярнуцца дадому самастойна.
МЗС Латвіі нагадвае, што латвійцам не рэкамендуецца наведваць Украіну з-за высокай небяспекі, асабліва ў рэгіёнах, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні. У такіх зонах немагчыма гарантаваць бяспеку або аказаць своечасовую дапамогу.
Чытайце таксама:
На вайне ва Украіне загінуў расійскі актывіст, які быў супраць вайны і заклікаў не ісці на яе
«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў
Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну