Беспілотнік заляцеў з Беларусі ў Літву і праляцеў чатыры кіламетры
Падчас начнога патрулявання ў Салечніцкім раёне літоўскія памежнікі пачулі шум, падобны да гуку беспілотніка, і заўважылі невялікі лятальны апарат, які ляцеў з Беларусі. Яны выкарысталі спецыяльнае абсталяванне супраць дронаў — у выніку беспілотнік перакуліўся і ўпаў, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Фота: vsat.lrv.lt
Збіты дрон знайшлі за чатыры кіламетры ад мяжы. У прыладзе быў GPS-трэкер, але іншых прадметаў або людзей побач з ёй не было.
Літоўскія памежнікі мяркуюць, што такія дроны звычайна выкарыстоўваюцца для кантрабанды цыгарэт.
Чытайце таксама:
У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю
У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі
У Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў нейкі апарат. Спачатку падумалі — шахед