За паўгода колькасць беларусаў, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы, павялічылася на тысячу
Паводле звестак польскага Упраўлення па справах іншаземцаў, з пачатку 2025 года (студзень-чэрвень) 1,6 тысячы грамадзян Беларусі падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы. Часцей за беларусаў гэта робяць толькі ўкраінцы — іх было 5 тысяч, піша Most.
Фота: Most
У параўнанні з першай паловай 2024 года колькасць украінцаў, якія звяртаюцца па абарону, амаль падвоілася (было 2,7 тысячы), а беларусаў стала менш (раней было 2 тысячы).
Усяго за гэты перыяд у Польшчы падалі 8,5 тысяч такіх заяў. Акрамя беларусаў і ўкраінцаў, значную колькасць складаюць расіяне — каля 400. Раней шмат зваротаў паступала і ад людзей з Афрыкі і Блізкага Усходу, але з 27 сакавіка Польшча абмежавала магчымасць падачы заяў на мяжы з Беларуссю. Цяпер гэта дазволена толькі найбольш уразлівым групам.
За паўгода Польшча надала міжнародную абарону 2,8 тысячы замежнікаў. З іх 1,5 тысячы — украінцы, 1 тысяча — беларусы, і каля 60 — грамадзяне Эфіопіі. Пры гэтым колькасць беларусаў, якія атрымалі абарону, скарацілася ў параўнанні з мінулым годам (тады іх было 1,4 тысячы).
Адмоўныя рашэнні атрымалі 1 тысяча чалавек — сярод іх 500 украінцаў, 130 расіян і 70 беларусаў. Гэта значыць, што ўзровень адмоў сярод беларусаў невысокі — каля 6,5%.
Акрамя таго, Польшча спыніла разгляд 1,5 тысячы заяў — напрыклад, калі заяўнік пакінуў краіну да прыняцця рашэння. Сярод такіх выпадкаў — каля 300 украінцаў, 100 эфіопаў і столькі ж таджыкаў.
Чытайце таксама:
У Грузіі затрымалі беларуса, які прыйшоў падаць заяву на прытулак
Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць
Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь