БЕЛ Ł РУС

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

11.07.2025 / 22:29

Nashaniva.com

У каталіцкім санктуарыі ў Лагішыне Пінскага раёна завяршылася ўстаноўка аргана 2005 года пабудовы польскага майстра Багуміла Пахольскага. У свой час біскупу Казіміру Велікасельцу гэты інструмент перадаў цяперашні міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, піша выданне Katolik.life.

Фота: facebook.com/aleksandr.burdelev

Як паведаміў на сваёй старонцы арганазнаўца Аляксандр Бурдзялёў, аўтар і мастацкі кіраўнік фестывалю Ars Magna Organi, які цяпер праходзіць у Беларусі, інструмент быў падораны міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім біскупу Казіміру Велікасельцу для санктуарыя Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся.

Фота: facebook.com/aleksandr.burdelev

Гэта адбылося яшчэ ў 2018 годзе, але «складаныя абставіны 7 гадоў не дазвалялі польскім майстрам зрабіць мантаж гэтага інструмента, і ён увесь гэты час ляжаў у Лагішыне, аднак сёлета ўжо сіламі мясцовых вернікаў ён быў змантаваны», адзначыў Бурдзялёў, які быў кансультантам пры мантажы аргана.

Фота: facebook.com/aleksandr.burdelev

Першапачаткова інструмент быў усталяваны ў гасцёўні дома Радаслава Сікорскага, а пасля быў падораны ім у Беларусь.

Урачыстае асвячэнне аргана адбудзецца 26 ліпеня, пасля чаго ў рамках арганнага фестывалю Ars Magna Organi на ім адбудзецца першы канцэрт.

Фота: facebook.com/aleksandr.burdelev

Гэты інструмент — важны культурны набытак у маштабах краіны, падкрэсліў спецыяліст.

Раней паведамлялася, што ўсяго на тэрыторыі Беларусі налічвалася 123 арганы.

Чытайце таксама:

Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу

«Можам і ў футбол пагуляць, і разам на шавуху схадзіць». Футбаліст са Слоніма, які стаў ксяндзом, расказаў пра сваё жыццё і прынцыпы

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве

Каментары да артыкула