БЕЛ Ł РУС

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў

10.07.2025 / 17:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які неўзабаве мае саступіць сваю пасаду Каралю Наўроцкаму, даў інтэрв'ю польскім каналам, у якім паведаміў, што ягоны ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі нібыта нічога не ведаў пра Валынскую трагедыю да таго часу, пакуль ён пра яе яму не расказаў.

Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве. 28 чэрвеня 2025 года. Фота: Andrew Kravchenko/Global Images Ukraine via Getty Image

«Я размаўляў з рознымі прэзідэнтамі Украіны. Ва ўсякім разе, як з прэзідэнтам Парашэнкам, так і з прэзідэнтам Зяленскім. Я не хаваю, што ў мяне заўсёды было адчуванне, што я знаходжу большае разуменне ў прэзідэнта Зяленскага.

Думаю, ён казаў праўду, калі сказаў мне: «Анджэй, я ніколі раней не чуў пра масавыя забойствы, пра забойствы палякаў на заходніх землях Украіны, на Валыні. У школе нас гэтаму не вучылі», — заявіў Дуда.

Прэзідэнт Польшчы лічыць памылковым перакананне ў тым, што веданне складанай гісторыі і зробленых у мінулым злачынстваў з'яўляецца звычайнай з'явай сярод жыхароў Заходняй Украіны.

«Вы ўпэўненыя, што дзядуля выхваляўся сваім унучкам, каля калыскі расказваў, як забіў суседку віламі і разбіў яе дзіця аб хлеў?» — рытарычна спытаў ён.

Чытайце таксама:

Польшча і Украіна дамовіліся пра эксгумацыю ахвяр Валынскай разні

У Луцку ў 80-ю гадавіну Валынскай трагедыі адбылася сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Польшчы 

Анджэй Дуда паабяцаў Ціханоўскай арганізаваць ёй сустрэчу з Наўроцкім

Дуда: Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару

Караль Наўроцкі збіраецца паехаць ва Украіну і сустрэцца з Зяленскім

Каментары да артыкула