БЕЛ Ł РУС

Некаторых беларусаў з 1 жніўня выдаляць з АРІП

10.07.2025 / 16:50

Nashaniva.com

З 1 жніўня 2025 года некаторыя беларусы могуць страціць доступ да асабістага кабінета ў сістэме АРІП. Усё залежыць ад аднаго важнага дзеяння — пастаўленай птушачкі, піша Telegraf.news.

Фота ілюстрацыйнае

Каб працягваць карыстацца асабістым кабінетам у АРІП, трэба пагадзіцца на апрацоўку персанальных даных. Раней такое пагадненне заключалася на 5 гадоў, але з 1 кастрычніка 2024 года правілы змяніліся, і цяпер згода дзейнічае толькі 3 гады. Таму ўсім карыстальнікам трэба было абнавіць гэта пагадненне, паставіўшы птушачку ў адпаведным месцы ў асабістым кабінеце.

Тых, хто гэтага не зрабіў (забыўся ці праігнараваў паведамленне), 1 жніўня 2025 года пазбавяць доступу да асабістага кабінета. У самой сістэме АРІП пры гэтым па-ранейшаму можна будзе аплачваць паслугі — але толькі без выкарыстання асабістага кабінета.

АРІП загадзя папярэджваў пра гэта восенню 2024 года, а таксама абяцаў дадаткова паведаміць пра змены праз электронную пошту.

Каб не згубіць доступ, дастаткова да 31 ліпеня зайсці ў асабісты кабінет і паставіць галачку, пацвярджаючы згоду на апрацоўку даных па новых правілах.

Чытайце таксама:

З 1 ліпеня ўсе сацыяльныя выплаты пералічваюць толькі на базавы рахунак

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?

Без шлагбаўма і па перадаплаце. Што зменіцца для аўтамабілістаў Беларусі: новыя правілы платных парковак

Каментары да артыкула