МНС зноў праверыць дзіцячыя лагеры пасля ўчарашняга пажару ў Радашковічах
Пасля пажару ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Гарызонт» у Маладзечанскім раёне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі прыняло рашэнне аб дадатковых праверках усіх дзіцячых лагераў у краіне. Як паведаміў кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі, ягоным падначаленым даручана правесці маштабны маніторынг бяспекі.
Лагер «Гарызонт» у Радашковічах Маладзечанскага раёна. Здымак ілюстрацыйны. Фота: family.by
У МНС падкрэсліваюць, што яны штогод уважліва ставяцца да падрыхтоўкі лагераў да летняга сезона — праводзяцца абследаванні, даюцца рэкамендацыі па супрацьпажарнай бяспецы. Аднак пасля інцыдэнту, які здарыўся 6 ліпеня ў лагеры «Гарызонт» у Радашковічах Маладзечанскага раёна, кантроль вырашылі ўзмацніць яшчэ больш.
Цяпер органы нагляду яшчэ раз правераць стан сістэм пажарнай аўтаматыкі ва ўсіх лагерах, каб пераканацца, што яны адпавядаюць усім нормам і патрабаванням.
Узгаранне ў спальным корпусе лагера «Гарызонт» было зафіксавана 6 ліпеня. Эвакуацыю дзецей праводзіў персанал лагера, у выніку трое дарослых пацярпелі і былі шпіталізаваныя.
Для ліквідацыі пажару давялося задзейнічаць 5 адзінак тэхнікі МНС.
Чытайце таксама:
Пры пажары ў лагеры пад Маладзечнам усё ж ёсць пацярпелыя
У Маладзечанскім раёне быў пажар у аздараўленчым лагеры
Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ