БЕЛ Ł РУС

Нідэрланды адправяць свае знішчальнікі, каб ахоўваць шляхі вайсковай дапамогі Украіне

7.07.2025 / 16:34

Nashaniva.com

З верасня Нідэрланды накіруюць свае знішчальнікі F-35 у Польшчу для аховы паветранай прасторы НАТА сумесна з Нарвегіяй. Паводле слоў міністра абароны Нідэрландаў Рубена Брэкелманса, гэта неабходна для бяспекі краіны і для таго, каб стрымліваць Расію і абараняць шляхі паставак дапамогі ва Украіну.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Міністэрства абароны Нідэрландаў

Нарвегія таксама паведаміла, што яе самалёты будуць ахоўваць аэрапорт у Жэшаве, праз які праходзіць асноўная вайсковая і гуманітарная дапамога для Украіны. Міністр абароны Нарвегіі Торы Сандвік падкрэсліў, што гэта робіцца для падтрымкі Украіны і дэманстрацыі вернасці саюзніцкім абавязкам у НАТА. Ён адзначыў, што расійская агрэсія паказала, наколькі важная супрацьпаветраная абарона.

Са снежня 2024 года ахову аэрапорта ў Жэшаве забяспечваюць нарвежскія зенітна-ракетныя комплексы NASAMS. Побач знаходзіцца база Ясёнка, праз якую заходнія краіны перадаюць Украіне зброю і тэхніку. Раней там служылі амерыканскія вайскоўцы, але з красавіка іх пачалі змяняць вайскоўцы з Нарвегіі, Германіі, Вялікабрытаніі і Польшчы.

У студзені Германія размясціла каля Жэшава дзве батарэі сістэмы Patriot, якія замянілі амерыканскія. Хоць ЗША вырашылі вывесці сваіх вайскоўцаў, прадстаўнікі Пентагона і польскія ўлады запэўнілі, што база працягне бесперабойную працу па падтрымцы Украіны.

Чытайце таксама:

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі

ЗША не спыняюць дапамогу Украіне

Украінскі пілот разбіўся на F-16 падчас начной атакі

Еўропа змагла захаваць адзінства з Трампам на выпадак нападу Расіі

Каментары да артыкула